AP Photo/ Sergei Chuzavkov

AP Photo/ Sergei Chuzavkov

Камерцыйныя пастаўкі газу ва Украіну са Славакіі ў рэверсным рэжыме па рэканструяваным трубаправодзе Ваяны — Ужгарад пачаліся ў аўторак, запланаваны аб'ём паставак — 27 млн м3 газу ў суткі, паведаміў прадстаўнік аператара газатранспартнай сістэмы Славакіі — кампаніі Eustream Ваграм Чугуран.

«Афіцыйны старт камерцыйным пастаўкам газу ва Украіну ў рэверсным рэжыме па трубаправодзе Ваяны — Ужгарад быў дадзены ў 12.55 2 верасня. Аб'ём паставак павінен складаць каля 27 мільёнаў кубаметраў газу ў суткі і будзе ажыццяўляцца ў кантрольным рэжыме, бо адначасова будуць працягвацца работы па тэхнічнай праверцы і даводцы ўсіх кампанентаў сістэмы да неабходных параметраў. З 1 сакавіка 2015 года газаправод павінен функцыянаваць у нармальным працоўным рэжыме», — сказаў Чугуран.

У працэдуры запуску камерцыйных паставак газу ва Украіну ў рэверсным рэжыме на памежнай славацкай кампрэсарнай станцыі Вельке Капушаны прынялі ўдзел прэм'ер Славакіі Роберт Фіца, прэм'ер Украіны Арсеній Яцанюк і прадстаўнік энергетычнага дэпартамента Еўракамісіі Клаўс-Дытэр Борхард, а таксама міністры эканомікі і кіраўнікі кампаній нафтагазавага комплексу Славакіі і Украіны.

Паводле ўкраінскіх СМІ, цана газу па рэверсных пастаўках складзе каля 360 даляраў за адну тысячу кубаметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?