Сёння раніцай у Беларуцкім сельсавеце зноў засядаў штаб па пошуку дзяўчынкі, пасля чаго міліцыянты і вайскоўцы зноў выехалі прачэсваць лясы. Вось што паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца сельсавета:
«У гэтыя выхадныя дні было значна больш людзей, таму што запрашалі і курсантаў Акадэміі міліцыі. Былі тут і вайскоўцы. Сёння раніцай яны, здаецца, такім жа складам выехалі на пошукі».
Нагадаем, маці дзяўчынкі была пакараная 3 суткамі арышту. У адносінах жанчыны распачатая і расследуецца крымінальная справа па факце катавання дачкі. Учора маці выйшла на волю.