Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны старшыню Упраўлення мусульман Каўказа, сустаршыню Міжрэлігійнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў, старшыню Кансультатыўнага савета мусульман СНД, старшыню Вышэйшага рэлігійнага савета народаў Каўказа Пашазадэ Алахшукюра Гумат аглы.

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 верасня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Такой узнагароды Пашазадэ Алахшукюр Гумат аглы ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-азербайджанскага міждзяржаўнага дыялогу, дзейнасць па пашырэнні гандлёва-эканамічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Азербайджанам, умацаванне міжканфесійнай згоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?