Дзіцячы прыгодніцкі фільм «Неверагоднае перамяшчэнне» рэжысёра Аляксандра Анісімава выйшаў у пракат. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле рэалізацыі і рэкламы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
кадр з фільма
Паглядзець стужку ў Мінску можна ў кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь», «Перамога», «Камсамолец», «Мір», «Ракета», «Кастрычнік» і «Салют». Яе сталічны пракат будзе працягвацца да 17 верасня. Убачаць карціну і жыхары ўсіх абласных цэнтраў.
Гісторыя ліхіх прыгод звычайнага школьніка Вані Фёдарава прадаўжае даўнюю традыцыю дзіцячага беларускага кінематографа, які славіўся добрымі, цікавымі фільмамі для ўсіх пакаленняў.
Ваня Фёдараў збягае з урокаў, каб, скарыстаўшыся адсутнасцю бацькоў, пратэсціраваць прыдуманую ім самім універсальную камп'ютарную праграму для падрыхтоўкі ўрокаў. Але з-за збою ў праграме Іван замест чаканага рэферата атрымлівае… трох гасцей з мінулага, адным з якіх з'яўляецца не хто-небудзь, а Філіп Аўрэал Тэафраст Бамбаст фон Гогенгайм, у будучым вядомы як доктар медыцыны Парацэльс. Ваня і яго сястра Ліза павінны што б там ні было вярнуць Парацэльса ў мінулае, каб ён мог здзейсніць свае адкрыцці і спыніць успышку чумы.
У фільме можна ўбачыць Аляксандра Аўчыннікава, Дзмітрыя Есяневіча, Генадзя Фаміна, Наталлю Гарбаценка, Артура Шуляка, Аляксандра Ждановіча, Алесю Леснікаву, Севу Маліцкага, Кацю Астрога і інш.
Восенню «Беларусьфільм» таксама плануе выпусціць у пракат карціны «Белыя росы. Вяртанне», «З 8 Сакавіка, мужчыны!», «Дзяржаўная мяжа. Фільм дзявяты: Кур'еры страху».