Андрэй Сценін фатаграфаваў захопленага ў палон украінскага салдата Андрэя Панасюка, што дало падставы вінаваціць у дапамозе баевікам. Пазней паранены Панасюк напісаў ліст маме Сценіна: «Маме Андрэя Сценіна ад салдата Андрэя Панасюка. Я хачу вам расказаць, што вашага сына, калі я быў паранены, я дрэнна памятаю, але ваш сын мяне не біў, не катаваў, ён проста выконваў сваю працу фатографа. Мне шкада, што так выйшла. Я думаю, што калі-небудзь настане мір»

Зніклы ў пачатку жніўня ва Украіне фотакарэспандэнт агенцтва «Россия сегодня» (РІА Навіны) Андрэй Сценін загінуў у раёне Данецка каля месяца таму, паведаміў генеральны дырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў са спасылкай на экспертызу Следчага камітэта Расіі.

«Наш калега фотакарэспандэнт Андрэй Сценін загінуў. Аказваецца, ён не быў у палоне. Аказваецца, яго не збіраліся ні мяняць на кагосьці з украінскіх вайскоўцаў, ні вінаваціць у тэрарыстычнай дзейнасці», - гаворыцца ў заяве Кісялёва.

Як гаворыцца на сайце следчага камітэта Расіі, смерць Сценіна ўстанавілі пасля заключэння судова-медыцынскай і малекулярна-генетычнай экспертыз загінулых на паўднёвым усходзе Украіны.

Паводле інфармацыі СКР, увечары 6 жніўня журналіст на аўтамабілі «Рэно-Логан» у складзе калоны бежанцаў рухаўся па дарозе Снежнае — Дзмітраўка. Украінская армія адкрыла агонь на паражэнне, у выніку чаго было знішчана больш за 10 машын, у тым ліку аўтамабіль Сценіна, сцвярджаюць расійскія следчыя.

«Толькі 27 жніўня прадстаўнікам апалчэння ўдалося перадаць у распараджэнне расійскага следства пакет з фрагментамі абгарэлых астанкаў пяці чалавечых целаў, выяўленых у згарэлай машыне «Рэно-Логан», - паведамляе СКР.

Украінскі бок пакуль не пракаментаваў высновы расійскіх следчых.

33-гадовы фотакарэспандэнт Андрэй Сценін не выходзіў на сувязь з 5 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?