Жанр: драма

Рэжысёр: Р. Дж. Катлер
У ролях: Хлоя Грэйс Морыц, Мірэй Інас, Джэймі Блэклі, Джошуа Леанард, Ліана Ліберата, Стэйсі Кіч, Габрыэль Роз, Джэйкаб Дэйвіс, Алі Мілнер
ЗША, 106 хв.

Мія — таленавітая дзяўчына, закаханая ў класічную музыку, у сваю віяланчэль і ў рокера Адама.

Пасля аўтакатастрофы Мія аказваецца ў коме. Пакуль цела дзяўчыны ляжыць у шпіталі, яе душа павінна вырашыць, хоча яна жыць далей ці лепш адправіцца ў іншы свет следам за сваімі роднымі. Пакуль дактары ратуюць яе цела, яна ўспамінае сваё жыццё і дарагіх людзей, якія загінулі ў гэты дзень, спрабуючы зачапіцца за тых, хто не пакінуў яе цяпер.

Фільм зняты па матывах аднайменнай кнігі Гейл Форман, амерыканскай журналісткі, якая спецыялізуецца на маладзёжных тэмах, аўтаркі некалькіх кніг у жанры young adult.

Ад іншых твораў у падобным жанры кнігі і фільм адрозніваюць сур'езны падыход да жыцця гераіні Міі, надзвычай адоранай віяланчэлісткі. Твор прасякнуты музыкай — класічнай і рокам 80—90-х — што стварае глебу для прыемнага саўндрэка — дзеля яго аднаго варта паглядзець кіно.

Нягледзечы на падлеткавую тэматыку, фільм зачэпіць вялікую аўдыторыю.

Найперш гэта цікавая гісторыя станаўлення маладых талентаў, звязаных паміх сабою каханнем. Цёплы, добры фільм пра сям'ю і вялікія страты ў жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?