Гісторыя

Да 500-годдзя бітвы выйшла кніга Анатоля Грыцкевіча «Сцягі Оршы»

Прадмову да яе напісаў Уладзімір Арлоў.

У сваім гістарычным нарысе доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч разглядае бітву пад Оршай з беларускацэнтрычных пазіцый.

Дарэчы, далёкі продак прафесара, баярын Юхно Грыцкевіч, як сведчаць дакументы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, «вярнуўся з Аршанскай бітвы пераможцам».

Першая прэзэнтацыя «Сцягоў» адбудзецца ў дзень бітвы, 8 верасьня, на адкрыцці 2-га сезону курсаў «Мова нанова» ў галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

«Гісторыя кожнага народа захоўвае падзеі і даты, памяць пра якія ніколі не знікае, — гаворыцца ў прадмове. — У цяжкія для нацыянальнага быцця часы яна прабіваецца, як трава праз брук, вяртаецца, як птушкі з выраю, і працягвае хваляваць і натхняць сэрцы.

У беларускай гісторыі ў першым шэрагу такіх падзяеў — бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года, калі рыцары-літвіны на чале з найвышэйшым гетманам Канстанцінам Астрожскім разграмілі ўтрая большае войска маскоўскіх ваяводаў.

Гэта была не проста бітва, а сутыкненне дзвюх цывілізацый: еўрапейскай, да якой належала радзіма нашых продкаў Вялікае Княства Літоўскае, і еўразійскай, дзе ўзмацнілася Маскоўскае княства. Яго вызваленне ад татарскага прыгнёту, гэтай найвялікшай трагедыі расійскага народа, было толькі вонкавым. Масковія, па сутнасці, зрабілася адлюстраваннем Арды — з жорсткім адзінаўладдзем, сляпой падначаленасцю «холопов государевых» і чынгісханаўскай ідэяй панавання над усім светам.

Пад Оршай беларускія ваяры не толькі адстойвалі суверэнітэт сваёй дзяржавы, але і баранілі рубяжы Еўропы.

Невыпадкова перамога арміі Вялікага Княства мела надзвычай шырокі розгалас у Еўропе. Пра разгром маскавітаў паведамілі тагачасныя газеты-ўлёткі, надрукаваныя ў Лейпцыгу, Нюрнбергу, Рыме… Гетмана Астрожскага называлі другім Ганібалам, а яго рыцараў параўноўвалі з мужнымі ваярамі антычнай Македоніі. Тры дні трыумф літвінскай зброі святкавалі на Вацлаўскім пляцы ў Празе браты-чэхі. У Кракаве і Рыме выйшлі зборнікі паэтычных твораў у гонар нашай перамогі. У шмат якіх еўрапейскіх краінах Аршанскую бітву вывучалі як прыклад бліскучых дзеянняў супроць значна большай сілы непрыяцеля.

Аддалі даніну нашым ваярам і расійскія гісторыкі. Мікалай Карамзін у «Истории государства Российского» пісаў, што літвіны датуль «ніколі не атрымлівалі такой славутай перамогі над расіянамі».

Мінулае нельга перайначыць, але можна ўдакладніць, уваскрашаючы імёны, патаемныя рухі гісторыі, яе гукі і фарбы», — піша ў прадмове Уладзімір Арлоў.

Мастацкае афармленне «Сцягоў Оршы» зрабіў Зміцер Герасімовіч. У выданні 50 ілюстрацый.

Гэтае выданне запачаткоўвае серыю «Славутыя бітвы», галоўным рэдактарам якой пагадзіўся быць Уладзімер Арлоў.

Наступная кніга будзе прысвечаная бітве пад Улай, 450-годдзе якой таксама адзначаецца сёлета.

Кніга пабачыла свет дзякуючы мінскаму выдаўцу Аляксею Вараксіну.

У кнігарні яна трапіць ў наступныя дні, а праз некалькі тыдняў выйдзе па-расейску.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць