Маштабны суботнік пройдзе ў лесапаркавых зонах Мінска і Мінскага раёна 6 верасня, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Работа па ачыстцы лясоў ад смецця вядзецца работнікамі ўнітарнага прадпрыемства «Мінская лесапаркавая гаспадарка» пастаянна. Разам з тым, для належнага санітарнага стану тэрыторый пасля летняй нагрузкі, звязанай з масавым адпачынкам жыхароў двухмільённага горада, супрацоўнікам прадпрыемства неабходна дапамога грамадскасці па ўборцы лясных зон. Так, на суботніку, які адбудзецца ў лесапаркавых зонах Мінска і Мінскага раёна 6 верасня, будзе задзейнічана амаль 9 тыс. чалавек і 70 адзінак тэхнікі для вывазу смецця. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў прадпрыемстваў, студэнцтва.

Сярод лясных зон Мінскага раёна, якія трэба ачысціць у бліжэйшую суботу, — Бараўляны, Калодзішчы, Ратамка і іншыя.

Аналагічныя суботнікі будуць праходзіць на працягу ўсёй восені

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?