Даследчыкі з Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса на чале з прафесарам Маргарэт Морыс выявілі, што харчаванне фаст-фудам фарміруе доўгатэрміновыя змены ў частках мозга, якія адносяцца да сістэмы ўзнагароджання пацукоў, прынамсі ў лобных долях, адказных за працэсы прыняцця рашэнняў.

Фота з Flickr

Фота з Flickr

Даследчыкі навучылі пацукоў асацыяваць два розныя гукі з рознымі смакамі араматызаванай вады: вішнёвай і вінаграднай. Пацукі, якія прытрымліваліся звычайнай дыеты, пераставалі рэагаваць на сігнал, адпаведны смаку вады, якой яны ўжо напіліся, але рэагавалі на сігнал да іншага смаку. Вучоныя кажуць, што гэта нармальная рэакцыя здаровай жывёлы — такім чынам падтрымліваецца разнастайнасць дыеты і папярэджваецца атлусценне.

Аднак пасля двух тыдняў харчавання фаст-фудам з утрыманнем калорый на 150% большым за звычайную дыету, пацукі не толькі патлусцелі на 10%, але і іх паводзіны карэнным чынам змяніліся. Цяпер яны не пераставалі рэагаваць на адзін і той жа сігнал і працягвалі піць ваду з адным смакам, нават калі да гэтага ўжо напіліся ёю.

Маргарэт Морыс кажа, што сістэмы, якія абмяжоўваюць спажыванне аднаго тыпу ежы, падобныя ва ўсіх млекакормячых. «Калі тое самае адбываецца і ў мозгу чалавека, фаст-фуд можа змяніць сігналы, звязаныя з задавальненнем ад ежы. Нібыта чалавек, які паеў марожанага на абед, усё адно ідзе і купляе новую порцію, пачуўшы гук фургона з марожаным», — патлумачыла Морыс.

Аднак мозг можна прывучыць выбіраць здаровую ежу. Гэтай праблемай займаліся даследчыкі з Універсітэта Тафтс. Навукоўцы адабралі 13 чалавек з атлусценнем і правялі магнітна-рэзананснае даследванне іх мозга. Васьмёра з 13 паддоследных асоб перавялі на здаровую дыету для зніжэння вагі.

Праз шэсць месяцаў у васьмі чалавек, якія атрымлівалі здаровае харчаванне, паўторная МРТ паказала змены ў цэнтрах узнагароджання мозга, адказных за навучанне і схільнасці. Гэтыя людзі сталі больш адчувальнымі да прадуктаў з невялікім утрыманнем калорый, то бок атрымлівалі ад яе задавальненне большае за задавальненне ад спажывання фаст-фуду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?