itar-tass.com

itar-tass.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін мяркуе, што для спынення кровапраліцця і стабілізацыі абстаноўкі на паўднёвым усходзе Украіны абодва бакі канфлікту павінны ўзгадніць і ажыццявіць шэраг дзеянняў.

«Першае — гэта спыніць актыўныя наступальныя аперацыі ўзброеных сіл, узброеных фармаванняў апалчэння паўднёвага ўсходу Украіны на данецкім і луганскім кірунках», — заявіў журналістам Пуцін.

Ён растлумачыў, што ў ходзе свайго пералёту ў Манголію ён «накідаў» свой план вырашэння ўкраінскага крызісу.

Другое — адвесці ўзброеныя падраздзяленні сілавых структур Украіны на адлегласць, якая выключае магчымасць абстрэлу населеных пунктаў артылерыяй і ўсімі відамі сістэм залпавага агню.

Трэцяе — прадугледзець ажыццяўленне паўнавартаснага і аб'ектыўнага міжнароднага кантролю за выкананнем умоў спынення агню і маніторынгам абстаноўкі, якая ствараецца такім чынам у зоне бяспекі.

Чацвёртае — выключыць прымяненне баявой авіяцыі супраць мірных грамадзян і населеных пунктаў у зоне канфлікту.

Далей — арганізаваць абмен асобаў, якія гвалтоўна ўтрымліваюцца, па формуле «ўсіх на ўсіх» без якіх-небудзь папярэдніх умоў.

Шостае - адкрыць гуманітарныя калідоры для перамяшчэння бежанцаў і дастаўкі гуманітарных грузаў у гарады і іншыя населеныя пункты Данбаса — Данецкую і Луганскую вобласці.

Сёмае — забяспечыць магчымасць накіравання ў пацярпелыя населеныя пункты Данбаса рамонтных брыгад для аднаўлення разбураных аб'ектаў сацыяльнай і жыццёзабеспячальнай нфраструктуры, аказанне дапамогі ім.

Пуцін мяркуе, што канчатковыя дамоўленасці паміж уладамі Кіева і прадстаўнікамі паўднёвага ўсходу Украіны маглі б быць дасягнуты і замацаваны ў ходзе прызначанай сустрэчы кантактнай групы 5 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?