«Сем пунктаў» расійскага прэзідэнта падобныя больш на план выратавання для рускіх тэрарыстаў, і накіраваныя на замарожванне канфлікту.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк.

«Гэты чарговы «план» — спроба ашуканства для міжнароднай супольнасці перад самітам НАТА і спробы пазбегнуць непазбежных рашэння Еўрасаюза аб увядзенні новай хвалі санкцый», — заявіў Яцанюк.

«Сапраўдны план Пуціна — гэта знішчэньне Украіны і аднаўленне СССР», — падкрэсліў ён.

Па словах прэм'ера, няма веры ніякім планам расійскага прэзідэнта.

«Усе папярэднія ўзгодненыя Расіяй дамоўленасці — у Жэневе, у Нармандыі, у Берліне, у Мінску — расійскі рэжым або проста ігнараваў, або нахабна парушаў», — нагадаў Яцанюк.

Паводле яго слоў, «лепшы план для спынення вайны Расіі супраць Украіны складаецца толькі з аднаго пункта: Расія прыбірае сваю рэгулярную армію, наймітаў і тэрарыстаў з украінскай тэрыторыі».

«Мы чакаем рашэнняў НАТА і ЕС аб спыненні агрэсара», — заявіў Яцанюк.

Як вядома, у сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паказаў свой план рашэння сітуацыі на Данбасе, які прадугледжвае адвод украінскіх войскаў, непрымяненне авіяцыі, але і спыненне наступу баевікоў, якіх, як вядома, падтрымлівае яго рэгулярная армія.

Новыя санкцыі супраць Расіі ў ЕС павінны ўзгадніць да 5 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?