Санкцыі супраць Расіі дапоўняць прынятыя 31 ліпеня і закрануць рынкі капіталу, сферу абароны, тавары двайнога прызначэння і адчувальныя тэхналогіі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі.

«У цяперашні час дзяржавы-сябры павінны абмеркаваць і ацаніць прапановы Еўракамісіі», — паведамляе сайт ЕК.

Паводле паведамлення, яны будуць прадстаўленыя Камітэту пастаянных прадстаўнікоў (COREPER) у сераду пасля абеду.

Пасля прыняцця дзяржавамі-сябрамі прапановы будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Еўрапейскага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?