Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі негатыўна выказаўся аб ідэі пазбаўляць дзеячаў культуры дзяржузнагарод за іх выказванні і ўчынкі.

«Стаўлюся да гэтага адмоўна», — заявіў ён, каментуючы прапанову дэпутата Дзярждумы Яўгена Фёдарава пазбавіць узнагарод музыканта Андрэя Макарэвіча пасля канцэртаў ва Украіне.

«Уручэнне ордэнаў і медалёў мае асаблівае сімвалічнае значэнне, і я б не стаў ставіць так пытанне — некага нечага пазбаўляць», — растлумачыў міністр. На яго думку, «значна страшней сёння — пазбавіцца павагі людзей, чым пазбавіцца медалёў». «Вось пра гэта трэба думаць людзям, калі яны робяць некаторыя палітычныя заявы — павагі людзей яны пазбаўляюцца», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?