Па‑за законам апынуліся большасць майстэрняў па рамонце мабільных тэлефонаў у нашай краіне. Паводле некаторых ацэнак, іх каля тысячы.

З 1‑га снежня права легальна рамантаваць мабільныя і стацыянарныя тэлефоны маюць толькі дзве кампаніі. Адпаведныя сертыфікаты аформілі РУП «Белтэлекам» і ААТ «Ньюлэнд». Яшчэ тры заяўкі на сертыфікацыю знаходзяцца на разглядзе, паведамляе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Нагадаем, абавязковая сертыфікацыя паслугаў па рамонце сродкаў электрасувязі бытавога прызначэння мусіла быць уведзеная яшчэ 1 ліпеня, але Дзяржкамітэт па стандартызацыі адсунуў тэрміны на снежань.

На думку экспертаў, у большасці майстэрняў проста няма неабходнага для прахаджэння сертыфікацыі дарагога абсталявання. Акрамя таго, неабходна падрыхтаваць поўны камплект дакументацыі, знайсці рамонтнікаў толькі з профільнай адукацыяй.

tut.by & Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0