Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў пра прыпыненне пастаўкі Расіі першага верталётаносца «Містраль».

Пра гэта паведамляе агенцтва Аssociated Press.

Вертолётаносцы «Містраль» з'яўляюцца зброяй актыўнага нападу.

Яны даюць магчымасць высадзіць батальён марской пяхоты і бронетэхніку на бераг на адлегласці да 10 тысяч кіламетраў ад порта прыпіскі без дазапраўкі.

Расія замовіла Францыі два «Містралі». У канцы ліпеня французскі бок заяўляў, што перадасць Расіі першы «Містраль», а перадачу другога звязваў з пазіцыяй Масквы ва ўкраінскім крызісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0