Паводле дадзеных аўтараў відэароліка, на ім момант пасля выбуху ў Куйбышаўскім раёне, пасёлак Гарняк.
«Былі чутныя залпы, пасля з'явіўся белы дым у баку ваеннага заводу», — гаворыцца ў паведамленні.
Учора паведамлялася, што пад Данецкам знішчаны завод боепрыпасаў, кантраляваны расейцамі.
Пра гэта распавёў вядомы грамадскі актывіст і журналіст Ігар Луцэнка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
«Тры дні таму танкіст Міша пад Данецкам знішчыў дзеючы завод боепрыпасаў, кантраляваны расейцамі, — піша Луцэнка. — Ірванула так, што спачатку падумалі аб выбуху тактычнай ядзернай бомбы».
«Павінны быць дзесяткі забітых ворагаў, калі не сотні, — адзначае ён. — Тым не менш, пра гэта не чуваць у СМІ. Вайсковая брыгада, якая дасягнула гэтага поспеху, падобна, не лічыць гэты факт годным агалоскі — а дарма».