Ну калі пачала, то варта было давесці вопыт да канца. Мне трэба было даведацца наколькі лёгка ў нашых умовах скаціцца да таго, каб зарабляць на сэксе. Мне была цікава сама арганізацыя працэсу. Але лепш бы я гэтага не ведала…
Мой новы дзіўны свет сэкс-знаёмстваў пачаўся з таго, што я стварыла новы акаўнт у сацыальнай сетцы.
За адну секунду я змяніла вобраз і лад жыцця, стала Алісай і на аватарцы ў мяне з’явілася выява аголенай жанчыны, якую я знайшла на нейкім эратычным сайце. Пры чым аголенасць была даволі адноснай. Я нават зараз не магу зразумець, як па адных голых плячах і глыбокаму дэкальтэ мужчыны вызначаюць узровень распусты. Можа быць мне нехта распавядзе, як па фота вызначыць ці схільная жанчына да лёгкіх сувязяў?
Акаўнт та я стварыла, але што рабіць з ім і з чаго пачынаць пошукі кліентаў я ўявіць не магла.
Тады ў дапамогу мне прыйшлі суполкі сэкс-знаёмстваў. Іх на простарах таго ж ВК сотні і на любы густ. Любы чалавек, будзь то школьнік ці пенсіянер, можа скарыстацца такімі суполкамі.
Дадаўшы ў сябры некалькі мужчын, я пачала чакаць. Чакала не доўга, за 2 гадзіны мне напісала 5 мужчын з рознымі прапановамі.
Ох, і як толькі яны не хацелі мяне ашчаслівіць. Абяцалі асыпаць золатам, срэбрам, ператварыць маё жыццё ў казку. І вось такая шчодрасць абяцалась толькі за тое, што я раз-другі раздвіну ногі. Някепскі бізнес.
Я стала коцікам, сонейкам, прыгажуняй, кісуняй, красуняй, прынцэскай і нават салодкім ягнём!! Пісалі мне мужчыны тлустыя, старыя, маладыя, чучмекі вось цэлай брыгадай абяцалі рамонт бясплатна зрабіць.
І тут…. напісаў мне маскаль. Здаровы такі, напампаваны хіміяй. І неяк па-хамску пачаў са мной размаўляць. Адразу так…
Тут я вырашыла трошкі пагуляцца))
- Маскаль паганы, я з табой ні за якія грошы спаць не буду! — крычу нібыта.
- Ты што, а*уела? Хахлячка што лі?
-Хах-ляч-ка????? (што за слова?) З Беларусі я! Вы рыхтуйцеся там, хутка мы вас захопім і вы будзіце нашымі рабамі!! Рыхтуйцеся!
- Гэта мне кажа нейкая шлюха з Беларусі? Ды мы ВАС тут ні ва што не ставім!!!!(ну мацюкоў было больш)!
Пасля было яшчэ некалькі паведамленняў, дзе ён крычаў і з гонарам казаў, як яны валяць Украіну. Сур’ёзна так папярэдзіў, што ягонай любімай Расіі нічога не каштуе знішчыць усю гейскую Еўропу разам з яе геямі і НАТА. Пуцін, у адрозненні ад усіх, самы адэкватны чувак, які ведае, што робіць і пры гэтым правільна робіць!
Потым неяк супакоіўся, ну добра, думаю. Не паспела я зрабіць сабе гарбаты ды падсілкавацца, як даволі нечакана напісала мне жанчына з цікавай прапановай. Жанчына! Ды з прапановай! Цікава.
Жанчына была канкрэтнай і без лішніх мусю-пусю адразу запрасіла мяне прыехаць да яе ў Піцер. Як аказалася яны з мужам тыповыя свінгеры (пары, якія любяць трэцяга лішняга пад час сэксу).
У Піцеры яны паспрабавалі такі фармат ужо не з адной сотняй(!) чалавек і зараз вырашылі перайсці на суседнія краіны. (Ну проста нейкі імперскі захоп тэрыторый, нават у такім пытанні). Мне прапанавалі не толькі пажыць у іх, але і карміць мяне, паказваць Піцер і проста міла бавіць час.
Як яна распавяла пазней, яны з мужам практыкуюць гэта ўжо год 5. Праблема ў тым, што паспрабаваўшы такія сэксуальныя прыгоды, немагчыма спыніцца. А класічны сэкс губляе для цябе смак. «Тут два варыянты: ці здраджваць мужу і шукаць новыя эмоцыі ці ствараць прыгоды самім», — падзялілася са мной Таццяна. У іх з мужам, дарэчы, двое дзетак. Муж яе — супрацоўнік банка, а яна сама працуе на будоўлі. Амаль звычайная сям’я. Але дзе ўсё ж такі сканчаецца звычайнасць і пачынаецца вычварэнства? Наколькі сэксуальнае жыццё ўплывае на публічныя паводзіны чалавека ў калектыве?
Пасля мне пісалі жанатыя мужчыны за 40, абяцалі па 80 і 100 даляраў за гадзіну з імі. Мяне вывучалі як тавар і не больш.
Цяжка было паверыць, што гэта так лёгка. А яшчэ больш складана асэнсаваць набліжанасць і наяўнасць гэтага ў нашым жыцці.
У мяне ўзнікала ўсё больш і больш пытанняў………. Пакуль думала, атрымала яшчэ каля 5 паведамленняў, але не прачытала. Выйшла і пачала глядзець інтэрв’ю Сабчак з Лукашэнкам.
Чым болей я пачынала сутыкацца з гэтым «дзіўным, новым» светам, тым меней я хацела з ім знаёміцца. І тым мацней я хацела пайсці і вымыць рукі…. з мылам! 5 разоў, не! 6 разоў!
Пазней я трапіла непасрэдна на спецыялізаваны сайт. І таго, аб чым я даведалася, хопіць мне на ўсё жыццё.