Увесь тыдзень у Беларусi чакаецца няўстойлiвае надвор’е, калi характар яго будуць вызначаць актыўныя цыклоны з боку Атлантыкі, — паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Паводле слоў спецыялiста, не зусiм зiмовае цёплае надвор’е будзе гаспадарыць у нас ажно на працягу двух тыдняў. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 2 марозу да 4 цяпла. Ападкi будуць назiрацца ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. Уначы, ранiцай i нават удзень месцамi туман, галалёд, на дарогах галалёдзiца. Напрыканцы другой дэкады снежня на тэрыторыю нашай краiны завiтае халоднае арктычнае надвор’е, калi ападкi будуць назiрацца ў выглядзе снегу i мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да 6 марозу, пры праясненнях да мiнус 10 градусаў, удзень — ад мiнус 4 градусаў да 1 цяпла. У апошнiя днi снежня нас чакае чарговае павышэнне тэмпературы паветра. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад 5 марозу да 1 градуса цяпла, удзень — ад мiнус 2 да плюс 3 градусаў.

Сяргей Куркач, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0