Грамадства66

Міхась Янчук: Забарона суда нічога не зменіць у дзейнасці «Белсата»

Міхась Янчук. 

Сёння стала вядома, што Вярхоўны суд Беларусі абавязаў Польскае тэлебачанне спыніць выкарыстанне гандлёвага знаку «Белсат» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі, а таксама на старонцы сайта «Белсат» у інтэрнэце, даступным для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Пазоў супраць незалежнага беларускамоўнага тэлеканала «Белсат» падаў Андрэй Белякоў, якому належыць фірма «БЕЛСАТплюс», што займаецца ўстаноўкай сістэм спадарожнікавага тэлебачання. Паводле словаў Белякова, яго кампанія нясе страты праз сугучнасць назвы з каналам «Белсат».

Прадстаўнік тэлеканала ў Беларусі Міхась Янчук лічыць, што рашэнне суда абсалютна недарэчнае: «Пасля судовага рашэння, якое вынесена сёння, у дзейнасці канала «Белсат» нічога не зменіцца, паколькі ахова таварных знакаў ажыццяўляецца паводле тэрытарыяльнага прынцыпу.

Спадар Белякоў мае права на ахову свайго таварнага знаку выключна на тэрыторыі Беларусі. А

на тэрыторыі ўсяго Еўрасаюза і, у прыватнасці, Польшчы наш таварны знак легальна зарэгістраваны і можа выкарыстоўвацца для ўсіх відаў статутнай дзейнасці, што мы і будзем рабіць далей.

На тэрыторыі Беларусі мы не вядзем ніякай трансляцыі, высілкамі беларускіх уладаў у нас няма акрэдытаваных карэспандэнтаў і тут Белсат не мае ніякай маёмасці і банкаўскіх рахункаў.

Мы не прысутнічаем як суб'ект гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Калі б беларускі суд быў паслядоўны, гэты працэс увогуле не мусіў бы адбыцца, бо

адным з бакоў з'яўляецца замежны суб'ект гаспадарання, і гэта на тэрыторыі знаходжання «Белсата» Белякоў павінны падаваць пазоў. Ведаючы, што гэта было б немагчыма на тэрыторыі Польшчы, Белякоў падаў пазоў супраць канала на тэрыторыі Беларусі».

Нагадаем, што 27 студзеня 2014 года калегія Вярхоўнага суда адхіліла пазоў Белякова, бо ён не прадставіў доказаў парушэння ягоных выключных правоў на гандлёвы знак.

Але праз пяць месяцаў Прэзідыум Вярхоўнага суда пастанавіў накіраваць пазоў Андрэя Белякова супраць тэлеканала «Белсат» на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў па справе.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць