Кампанія HTC прэзентавала на міжнароднай выставе IFA 2014 смартфон Desire 820. Прылада сярэдняга цэнавага сегмента атрымала васьміядзерны 64-бітны працэсар, піша it.tut.by

Дыяганаль экрана складае 5,5 цаляў, параметры HD — 1280x720, прысутнічаюць 2 Гб аператыўнай памяці, 16 Гб пастаяннай памяці і слот для карт microSD. Асноўная камера - 13 Мп, франтальная — 8 Мп. Ёмістасць батарэі — 2600 мАг.

Маналітны корпус смартфона выкананы з глянцавага полікарбанату. У продажы з'явяцца 9 варыянтаў расфарбовак, сярод якіх бел-сіне-белая, бел-чырвона-белая, шэра-блакітная, чорна-блакітная, ружова-чорная і іншыя. Таўшчыня смартфона - 7,74 мм, вага - 155 грам.

Старт продажаў прылады запланаваны на канец верасня, цана ў Германіі складзе 329 еўра (432 даляры) без кантракту. Вядома, што на некаторых рынках будзе прапаноўвацца таксама версія смартфона на дзве сім-карты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0