Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі (УАПП) ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Купчэня.
«Прапускны рэжым у Дзень горада 13 верасня будзе забяспечвацца на васьмі участках: у раёне набярэжнай ракі Свіслач, прасп. Пераможцаў, вул.Мельнікайтэ і Машэрава, вакол стэлы «Мінск — горад-герой», каля Палаца спорту, у Верхнім горадзе, Студэнцкай вёсцы і Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. Мінская міліцыя таксама забяспечыць ахову грамадскага парадку на ўсіх раённых мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня горада», - сказаў Аляксандр Купчэня.
Ён нагадаў, што праносіць з сабой на масавыя гулянні забаронена
агнястрэльную зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, іх муляжы, а таксама іншыя прадметы, якія могуць прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю чалавека. Акрамя гэтага, з сабой нельга браць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, піва, вадкасць у тары аб'ёмам больш як 0,5 л. Не прапусцяць у месцы правядзення масавых мерапрыемстваў людзей у стане алкагольнага ап'янення, з буйнагабарытным багажом, забаронены праход з жывёламі і роварамі, а таксама з відэа-і фотаапаратурай з дыяметрам аб'ектыва звыш 5 см.
З 11 па 17 верасня ў Мінску пройдуць больш за 50 святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада. Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца 13 верасня.