Калісьці Друя была беларускім акном у Еўропу (уявіце, адно з гістарычных прадмесцяў гэтага мястэчка цяпер у Еўрасаюзе!), мела яскравы помнік беларускай рукапіснай кнізе, а ў другой чвэрці ХІХ ст. ладзіла ажно тры буйныя кірмашы на год – тады такім не мог пахваліцца больш ніводны беларускі горад!

А таксама! Увага! У сённяшнім выпуску Край|BY – конкурс з адметнымі падарункамі!;)

 

 

«Край|BY» – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0