У мястэчка, так багатае на этнічныя рэлігійныя супольнасці, «Край|BY» яшчэ не зарульваў! І гэта і ў без таго шматкультурнай Беларусі! Сёння тут дзейнічае касцёл, праваслаўная царква, мураваная стараверская малельня і мячэт беларускіх татараў. А даўней існавалі пратэстанцкі збор і некалькі юдзейскіх малітоўных дамоў.

Запрашаем у падарожжа на самы край Беларусі – у мястэчка Відзы!

«Край|BY» – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0