У гімназіі №23 гарачая вакансія настаўніка працы для хлопцаў.

Гімназія невялікая (2 класы на паралель), таму прапануецца 0,9 стаўкі. Цэнтр горада.

Звяртайцеся да дырэктара Ірыны Леанідаўны Пасюкевіч (т.284-47-62).

Ад імя бацькоў скажу, што асноўныя крытэры: добрасумленнасць, адказнасць, абазнанасць у тэхналогіях дрэваапрацоўкі і інш. тэмах навучання, здольнасць працаваць з дзецьмі і вучыць, валоднне беларускай мовай. Пажаданая сярэдне-спецыяльная ці вышэйшая пед.адукацыя. Пенсійны век ці маладыя гады не перашкода (пры ўмове выканання вышэй прыведзеных крытэраў).

Хлопцы мараць працаваць на станках, а не сядзець побач з імі з кніжкамі! Майстар, адгукніся!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0