Жанр: драма, меладрама
Рэжысёр: Джош Бун
У ролях: Шэйлен Вудлі, Энсел Элгарт, Нат Вулф, Лора Дэрн, Сэм Трэмел, Уілем Дэфо.
ЗША, 125 хв.

Хэйзел хворая на рак. Нягледзячы на тое, што хвароба часова адступіла, дзяўчына не адчувае радасці.

Яна ходзіць у групу падтрымкі, дзе аднойчы знаёміцца з Агастусам Уотэрсам. Маладзёны адчулі ўзаемную сімпатыю імгненна, да таго ж абодва захапляюцца адной і той жа кнігай. Агастус дапамагае Хэйзел звязацца з аўтарам, і цяпер яна марыць пра падарожжа ў Амстэрдам.

Аўтар аднайменнай кнігі, амерыканец Джон Грын працяглы час падтрымліваў сувязь з сапраўднай дзяўчынай, хворай на рак, якая памерла ў 16 гадоў.

Кніга пра хворых падлеткаў, напісаная ў 2012, за кароткі час стала бестсэлерам. Яна напісана даволі простай мовай і ўяўляе сабой практычна гатовы сцэнар, таму, відаць, і экранізаваная амаль даслоўна.

Твор на такую цяжную тэму амаль пазбаўлены сантыментаў, і Хэйзел паўстае чалавекам спакойным і моцным, які змірыўся з непазбежнасцю смерці і думае толькі пра сваіх блізкіх. Акрамя таго, твор ўяўляе сабой яшчэ і прыгожую гісторыю кахання на злёце жыццяў маладых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?