Лыжная траса з штучным сьнегам зьявіцца ў Берасьці. Для гэтага паўднёва‑заходняга рэгіёну Беларусі праблема заняткаў зімовымі відамі спорту заўжды была актуальнай. Тутэйшы клімат не дазваляе ўзімку трымаць у добрым стане лёд на адкрытых хакейных пляцоўках, а нястача сьнегу не дае магчымасьці катацца на лыжах.

Ужо цяперашняй зімой гэты недахоп кампэнсуе лыжная траса на Грабным канале працягласьцю 5 кілямэтраў. Тут усталююць спэцыяльнае абсталяваньне для прадукаваньня штучнага сьнегу. Яго ўжо даставілі ў Берасьце.

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0