Літоўскія еўрапарламентарыі лібералы Пятрас Аўштравічус і Антанас Гуога прапануюць узнагародзіць прэстыжнай прэміяй імя Андрэя Сахарава ўкраінскую спявачку Руслану.

Яны афіцыйна прадставілі кандыдатуру Русланы Лыжычка Еўрапарламенту, паведамляе Delfi.lt

Па словах лібералаў, Руслану варта ўзнагародзіць за выдатныя заслугі ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі ва Украіне.

Прэмія «За свабоду думкі» імя Сахарава была заснавана Еўрапарламентам у 1988 г. Двойчы яе атрымлівалі беларусы: у 2004 г. Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м — Аляксандр Мілінкевіч. Год таму прэмію атрымала 15-гадовая пакістанская дзяўчынка Малала Юсуфзай. Звычайна імя лаўрэата называецца ў кастрычніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0