Аляксандр Захарчанка, AP

Аляксандр Захарчанка, AP

Абмен палоннымі паміж сепаратыстамі і ўкраінскай арміяй будзе адбывацца два дні — у суботу і панядзелак, паведаміў прэм'ер-міністр самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка.

«Сёння павінна адбыцца перадача ваеннапалонных з нашага боку. Спадзяемся, што ў панядзелак адбудзецца перадача з украінскага боку», — заявіў Аляксандр Захарчанка на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Адначасова спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве паведаміў, што сепаратысты ўтрымліваюць у закладніках больш за 200 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?