Прыхільнікі выхаду Шатландыі са складу Злучанага Каралеўства, па дадзеных інстытута даследавання грамадскай думкі YouGov, апынуліся ў большасці, апярэдзіўшы тых, хто выступае за захаванне адзінай дзяржавы, на 2% (51% супраць 49%). Такім чынам, прыхільнікі незалежнасці ўпершыню вырваліся наперад у гэтай гонцы.

Па прызнанні кіраўніка кампаніі за аддзяленне Шатландыі ад Злучанага Каралеўства Блэр Джэнкінс, нягледзячы на тое, што, па апытанні YouGov, яго аднадумцы выйшлі наперад, па іншых апытаннях, яны знаходзяцца ў меншасці. «З гэтага моманту і аж да 18 верасня мы будзем працаваць не пакладаючы рук, каб перамагчы», — адзначыў ён.

Рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі павінен адбыцца 18 верасня 2014 года. У выпадку, калі большасць насельніцтва прагаласуе за выхад са складу Злучанага Каралеўства, Шатландыя стане незалежнай дзяржавай, хоць і застанецца ў асабістай уніі з Вялікабрытаніяй. Сур'ёзныя дыскусіі выклікае пытанне аб валюце: калі шатландскае кіраўніцтва хоча пакінуць звыклы фунт стэрлінгаў, то брытанскае міністэрства фінансаў выступае катэгарычна супраць гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?