Дацэнт малекулярнай біялогіі ва універсітэце Ліверпуля Яры Лухелайнен сцвярджае, што яму ўдалося ўстанавіць асобу знакамітага забойцы Джэка Патрашыцеля.

Па дадзеных экспертызы, праведзенай доктарам Лухелайненам, пад псеўданімам хаваўся польскі імігрант, цырульнік Аарон Касмінскі — адзін з шасці асноўных падазраваных, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Daily Mail.

Усталяваць асобу злачынцы ўдалося дзякуючы аналізу ДНК, узятага з шалі адной з ахвяраў Джэка Патрашыцеля. Вучоны атрымаў матэрыял ад нашчадкаў Кэтрын Эдоўс, якая загінула ад рук маньяка.

Мянушка Джэк Патрашыцель была ўзята з ліста, які трапіў у Лонданскае агенцтва навінаў ад імя забойцы.

Яму прыпісваюць прынамсі пяць забойстваў, учыненых у 1888-1891 гадах у лонданскім раёне Уайтчэпел. Ахвярамі серыйнага забойцы станавіліся мясцовыя прастытуткі. Паліцыі не ўдалося ўсталяваць сапраўднае імя маньяка, а злачынствы так і засталіся нераскрытымі. Яго вобраз быў выкарыстаны ў шэрагу літаратурных твораў.

Згодна з біяграфічнымі звесткамі, Арон Касмінскі нарадзіўся 11 верасня 1865 г. у Клодаве каля Варшавы (тады — Расійская імперыя),

у 1881 г. сям'я Касмінскіх перабралася ў Лондан, ратуючыся ад яўрэйскіх пагромаў. У 1891 г. Арон Касмінскі трапіў у псіхіятрычную бальніцу, дзе памёр праз 28 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0