6 верасня на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту пад Заслаўем прайшла бізнес-рэгата — Rowing Weekend 2014.
Алег Хусаенаў.
Аляксандр Машэнскі.
Мільянер Аляксандр Машэнскі, які ўзначальвае федэрацыю веславання, вырашыў папулярызаваць гэты від спорта.
На рэгату сабралася беларуская бізнэс-эліта разам з сем'ямі. Сярод самых вядомых імёнаў — рэстаратар Вадзім Пракоп'еў, курыны кароль Яўген Баскін і аўтамабільны магнат Алег Хусаенаў.
Менавіта Хусаенаў і стаў пераможцам спаборніцтваў. У заездах ўдзельнічалі пяць параў — бізнэсмен + прафесійны спартсмен.
Партнёрам Хусаенава быў старшы трэнер зборных Беларусі па акадэмічным веславанні Алег Дудко.