By.tribuna.com
Сёння нацыянальная зборная Беларусі стартуе ў адборы да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 г. Свой першы матч Беларусь правядзе ў гасцях супраць каманды Люксембурга.
Гульня пачнецца ў 21:45 і павінна быць паказаная на «Беларусь-2».
У нашай групе таксама гуляюць Іспанія — Македонія (матч пройдзе ў Валенсіі), а ў Кіеве Украіна — са Славакіяй.
Праз месяц, 9 кастрычніка, Беларусь прымае Украіну, а 12 кастрычніка — Славакію.
Цяпер будзе новы адбор на Еўра.
На чэмпіянат прамую пуцёўку атрымлівае і каманда, што зойме 2-е месца ў групе, а таксама лепшая з трэціх камандаў. Іншыя зборныя, што фінішуюць трэцімі, будуць разыгрываць пуцёўкі у стыкавых матчах.