Актывісты арт-групы «Партызан» сваёй сімвалічнай акцыяй хацелі павіншаваць жыхароў Салігорска і ўсіх беларусаў з вялікай гадавінай Аршанскай бітвы, гаворыцца ў паведамленні.

«Роўна 500 гадоў таму найвышэйшы гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі, маючы у тры разы меншае войска, здолеў разбіць ворага і спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы. Аршанская перамога стала знакамітай на ўсю Еўропу і стала бліскучым прыкладам беларускай ваеннай гісторыі.

І мы, як нашчадкі пераможцаў, павінны захоўваць памяць герояў і браць прыклад з іх мужнасці і стойкасці, Слава Оршы ўжо не горша! Жыве Беларусь!» — гаворыцца ў віншаванні актывістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0