Суперпоўня 10 жніўня, Іказнь Браслаўскага раёна, фота Арцёма Лявы
Апошняя сёлета суперпоўня адбудзецца ў ноч на 9 верасня, паведамляе Space.com.
Гэтым разам момант максімальнага збліжэння Месяца і Зямлі супадзе з апошняй поўняй перад днём восеньскага раўнадзенства.
Суперпоўня — гэта астранамічная з'ява: гэта тое, што адбываецца пры супадзенні поўні з перыгеем — момантам найбольшага збліжэння Месяца і Зямлі. Гэта адбываецца з прычыны эліптычнай арбіты, па якой Месяц круціцца вакол нашай планеты. Дзякуючы гэтай з'яве з Зямлі можна бачыць больш буйны памер месяцовага дыска, чым звычайна.
Вераснёўская суперпоўня стане ўжо трэцяй сёлета. Раней жыхары Зямлі маглі назіраць гэту астранамічную з'яву 12 ліпеня і 10 жніўня.