ЕС уключыць «Роснефть», «Газпромнефть» і «Транснефть» у санкцыйны спіс, перадае ў панядзелак агенцтва Reuters са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў ЕС

Таксама паведамляецца, што пад санкцыі Еўрасаюза трапяць расійскія дзяржкампаніі з абаротам больш за 1 трыльён расійскіх рублёў, у тым ліку ў сферы продажу і транспарціроўкі нафты.

Як раней паведамлялі СМІ, новыя эканамічныя санкцыі супраць Расіі могуць закрануць энергетычныя кампаніі, а таксама яшчэ 20 службовых асоб з Расіі і Украіны, якім будзе забаронены ўезд у ЕС і актывы якіх будуць замарожаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?