Духоўны лідар будыстаў Тыбету далай-лама раскрытыкаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, звінаваціўшы яго ў занадта доўгім знаходжанні ва ўладзе. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt

«Спадар Пуцін быў спачатку прэзідэнтам, потым прэм'ер-міністрам, потым зноў прэзідэнтам. Гэта зашмат», - сказаў далай-лама.

На яго думку, «гэта дэманструе, што ён (Пуцін) мае эгацэнтрычныя ўстаноўку: я, я, я!».

У адрозненне ад Кітая, Расія не імкнецца стаць часткай глабальнай палітычнай сістэмы і прымаць міжнародныя правілы гульні, лічыць далай-лама. «Пуцін, падобна, спрабуе ўзвесці новую Берлінскую сцяну, але пры гэтым наносіць шкоду сваёй краіне», - сказаў далай-лама, назваўшы ізаляцыю самагубствам для Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?