У гэтым навучальным годзе ў Беларусі будзе створана каля 40 цэнтраў робататэхнікі для школьнікаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 верасня ў Мінску дырэктар Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці Сяргей Сачко. 

Паводле яго слоў, цэнтры будуць стварацца ва ўсіх абласцях краіны як частка сістэмы дадатковай адукацыі школьнікаў. Цяпер на базе мінскіх школ і гімназій працуе пяць кабінетаў робататэхнікі. Як адзначыў Сачко, цэнтры робататэхнікі ствараюцца для папулярызацыі інжынерных прафесій сярод школьнікаў і далучэння дзяцей і моладзі да сферы вывучэння высокіх тэхналогій. 

«Сёння ў краіне вялікая колькасць устаноў адукацыі, ВНУ ў тым ліку, рыхтуюць па гэтым профілі, але папярэдняга арыентавання падрастаючага пакалення, менавіта школьнікаў, няма. Мы спадзяемся папоўніць такі прабел праз праграмы дадатковай адукацыі», — сказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. 

Паводле слоў Сачко, на пачатковым этапе навучанне будзе праводзіцца з выкарыстаннем канструктараў Lego і электронных платаў Arduino. «Дзеці змогуць канструяваць, мадуляваць віртуальна і мадуляваць у натуральных велічынях — з дапамогай Lego-канструктараў, а таксама надалей праграмаваць свае распрацоўкі на тыя ці іншыя рухі, кірункі», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?