Аўтамабільнае паліва падаражэе ў Беларусі 9 верасня, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Так, кошт 1 л дызельнага паліва (К4) складзе Br10 950 (сёння цана складае Br10 500), бензіну АІ-95-К5 - Br10 850 (Br10 400), АІ-92-К5 - Br10 100 (Br9 700).

Цяперашняе падаражэнне аўтамабільнага паліва — трэцяе ў гэтым годзе. Апошняе павышэнне рознічных і адпускных цэн на нафтапрадукты адбылося 19 жніўня і склала ў сярэднім 4,3 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?