Часовая забарона на вываз гарбарнай сыравіны і дубленага паўфабрыкату ўведзена ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 866 ад 4 верасня 2014 года.

Дакументам устаноўлена, што забарона будзе дзейнічаць з 8 верасня 2014 года да 8 сакавіка 2015 года.

Забарона, у прыватнасці, распаўсюджваецца на вываз неапрацаваных шкур буйной ратагай жывёлы (код 4101 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза), дубленых скур са шкур буйной рагатай жывёлы (код 4104 11 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза).

У канцэрне «Беллегпрам» растлумачылі: з-за таго, што значная доля вырабляемай у рэспубліцы гарбарнай сыравіны пастаўлялася на экспарт, гарбарныя прадпрыемствы легпрама Беларусі недаатрымлівалі сыравіны. Часовая абмежавальная мера на вываз гарбарнай сыравіны дасць магчымасць павялічыць загрузку гарбарных прадпрыемстваў краіны і павысіць іх эфектыўнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?