Расія мае намер дэстабілізаваць сітуацыю на тэрыторыі Малдовы.

Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прэс-сакратар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Украіны Андрэй Лысенка.

«Расія спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах. Паводле заявы экс-намесніка міністра МУС Рэспублікі Малдова Г. Касавана, на тэрыторыі Малдовы прысутнічаюць так званыя «зялёныя чалавечкі», якія вярбуюць моладзь і навучаюць метадам дэзінфармацыі, дзеянняў у экстранных сітуацыях, прымяненню стралковай зброі. Паводле яго слоў, на поўдні Малдовы завербавана больш за 500 чалавек, якія прайшлі падрыхтоўку ў Растове, Маскве, Прыднястроўі і Бельцах», — сказаў Лысенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?