Еўрапейскі саюз адклаў завяршэнне працэдуры прыняцця новых санкцый супраць Расіі. Як паведамляе 8 верасня Reuters са спасылкай на дыпламатычную крыніцу, прычынай стала жаданне некаторых краін абмеркаваць магчымасць зняцця абмежаванняў у выпадку, калі перамір'е ва Украіне захаваецца.

Reuters.com

Reuters.com

У панядзелак краіны ЕС планавалі ўхваліць ўвядзенне санкцый супраць Расіі аўтаматычнай пісьмовай працэдурай.

Як паведаміла ІТАР-ТАСС еўрапейская дыпламатычная крыніца, згоду на ўвядзенне санкцый далі не ўсе краіны.

Для абмеркавання сітуацыі спатрэбілася скліканне пазапланавай сустрэчы паслоў 28 краін супольнасці.

Увядзенне новага пакета санкцый супраць Расіі адкладаецца ўжо другі раз.

ЕС планаваў ухваліць абмежаванні ў мінулую суботу, але іх прыняцце было адтэрмінавана з-за абвешчанага перамір'я ва Украіне.

Раней у панядзелак Reuters са спасылкай на дыпламатычную крыніцу паведамляла, што пад новыя санкцыі патрапяць кампаніі «Роснефть», «Газпромнефть» і «Транснефть».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?