Харвацкі тэнісіст Марын Чыліч упершыню ў кар'еры стаў пераможцам Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, абыграўшы ў фінале японца Кеі Нісікоры.

Сустрэча, якая доўжылася 1 гадзіну 54 хвіліны, скончылася з лікам 6:3, 6:3, 6:3. 

Чыліч стаў 13-м тэнісістам, які выйграў US Open, і першым з 2001 года прадстаўніком Харватыі, які дабраўся да фіналу турніру серыі Вялікага шлема. Кеі Нісікоры, у сваю чаргу, з'яўляецца першым японцам, які дайшоў да фіналу аднаго з самых прэстыжных тэнісных турніраў.

Упершыню з 2005 года за тытул пераможцы US Open біліся тэнісісты, якія раней не даходзілі да фіналу.

Акрамя таго, упершыню за дзевяць гадоў у фінал не змаглі прабіцца вядучыя ракеткі свету Новак Джокавіч, Роджэр Федэрэр і Рафаэль Надаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?