У аўторак, 4 сьнежня, у цэнтральным офісе ААТ «Газпром» адбылася рабочая сустрэча старшыні газавага гіганту Аляксея Мілера і міністра паліва і энэргетыкі Украіны Юрыя Бойкі.

Як паведамілі ў прэс‑службе «Газпрому», бакі дамовіліся, што ў 2008 годзе цана газу на мяжы Расеі і Украіны складзе 179,5 даляра за тысячу кубамэтраў.

Украінскі міністар і старшыня праўленьня расейскага газавага манапаліста таксама дамовіліся, што стаўка транзыту па тэрыторыі Украіны складзе 1,7 даляра за тысячу кубамэтраў на 100 кілямэтраў адлегласьці, па тэрыторыі Расеі для Украіны ‑‑ 1,7 даляра.

Сёлета Украіна купляла расейскі газ па цане 130 даляраў за тысячу кубамэтраў і стаўка транзыту складала 1,6 даляра за тысячу кубамэтраў на 100 кілямэтраў адлегласьці.

У пачатку лістапада Украіна дамовілася з Расеяй, што будзе купляць расейскі газ па цане 160 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Павелічэньне кошту газу для Украіны зьвязана з тым, што ў лістападзе кошт газу для Расеі са 100 да 130 даляраў павысіў Туркмэністан.

telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0