Сёння пачаўся візіт у Беларусь міжведамаснай дэлегацыі ўрада ЗША. Ён працягнецца да 11 верасня, паведамляе старонка амерыканскай амбасады ў Фэйсбуку. 

У склад дэлегацыі ўваходзяць Томас Меліа, намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША, Эвелін Фаркас, намесніца памочніка міністра абароны ЗША па па Расіі, Украіне і Еўразіі, і Аляксандра Пэйдж, намесніца адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.

Гэта адна з самых прадстаўнічых дэлегацый ЗША ў Мінску за апошнія гады.

Супрацоўнікі пасольства сустрэлі гасцей хлебам-соллю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0