Напрыканцы тыдня ў музеі-запаведніку «Заслаўе» адкрыецца выстава «Заходнебеларуская Атлантыда». Арганізатары абяцаюць гледачам паказаць гісторыю Заходняй Беларусі праз дакументы, фотаздымкі і артэфакты.

Галоўная ідэя выставы паказаць Вераснёўскую кампанію 1939 года, ў якой удзельнічалі злучэнні Войска Польскага (у іх складзе была значная колькасць ураджэнцаў заходнебеларускіх ваяводстваў міжваеннай Польшчы). На выставе таксама пакажуць мірнае жыццё Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гады.

Як паведамляюць супрацоўнікі музея, важнае месца ў экспазіцыі надаецца тэме мабілізацыі беларусаў у Войска Польскае. У сакавіку 1939 года ў Другой Рэчы Паспалітай пачаліся скрытыя мабілізацыйныя мерапрыемствы, у выніку якіх у польскую армію прызвалі значную колькасць заходніх беларусаў. Пасля ўсеагульнай мабілізацыі ў канцы жніўня 1939 года у шэрагі Войска Польскага залічылі каля 70 тысяч мужчын беларускай нацыянальнасці.

На выставе можна будзе ўбачыць формы афіцера Войска Польскага, жаўнера пяхотнага палка і марака пінскай рачной флатыліі ды шмат іншага — усяго каля 300 прадметаў, большая частка з якіх — арыгіналы.

Экспанаты для выставы - з прыватнай калекцыі Ігара Мельнікава, пазначана ў прэс-рэлізе музея. Выстава будзе працаваць з 12 верасня да 10 лістапада 2014 года, з 9.00 да 17.00 кожны дзень, акрамя панядзелка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?