Новыя доказы датычнасці расійскіх вайскоўцаў да катастрофы.

З'явілася новае сведчанне таго, што ракетная сістэма «Бук», якой 17 ліпеня быў збіты «Боінг» MH17, прыбыла з Расіі і хутчэй за ўсё, ёй кіраваў расійскі экіпаж.

З дапамогай відэа, выкладзенага жыхарамі Белгарадскай вобласці яшчэ ў чэрвені, змаглі апазнаць ракетную сістэму «Бук», заўважаную ва Украіне 17 ліпеня, у складзе калоны ЗРК «Бук», паведамляецца ў расследаванні, апублікаваным на партале Bellingcat.

Таксама ўдалося ідэнтыфікаваць расійскую брыгаду, у склад якой, верагодна, уваходзіла ракетная сістэма «Бук» і з якой, магчыма, паходзіў экіпаж «Бука» падчас яе знаходжання ва Украіне.

Сістэму «Бук» удалося апазнаць дзякуючы некалькім элементам — белыя меткі злева ад шасі і, па відавочна зафарбаваных нумарах.

Вось параўнанне «Бука», адлюстраванага на раней невядомым відэа, знятым у Расіі 23 чэрвеня, з вядомай выявай Paris Match, на якой паказаны «Бук» у Данецку а 9 раніцы 17 ліпеня.

Злева: Бук у калоне расійскай вайсковай тэхнікі, зняты ўвечары 23 чэрвеня па дарозе ад Старога Аскола на Аскольскі металургічны камбінат ў раёне Белгарада. Справа: Фота Paris Match.

Фота вышэй з узмоцненым кантрастам, на якім бачная трэцяя метка — яна супадае.

Раней вывучэнне шматлікіх узораў тэхнікі ва Украіне паказала, што стандартная практыка расійскіх войскаў — зафарбоўваць нумар на тэхніцы перад адпраўкай ва Украіну.

На фотаздымку Paris Match большая частка нумара зафарбаваная. Аднак усё яшчэ можна разабраць верхні край лічбы «2» і дзве іншыя белыя меткі. Важна заўважыць, што гэтыя меткі знаходзяцца ў адным і тым жа месцы на «Буку» на абодвух фатаздымках.

Вось параўнанне фота Paris Match з выявай таго ж «Бука» ў калоне расійскай баявой тэхнікі ў Аляксееўцы — мястэчку прыкладна за 70 км ад Старога Аскола, 24 чэрвеня.

Злева: Тое ж фота Paris Match, што і вышэй. Справа: выява з відэа, знятага ля крамы «Магніт» у Аляксееўцы, Расія, 24 чэрвеня.

На фотцы вышэй таксама відаць супадаючыя меткі з левага боку «Бука». Таксама можна пацвердзіць, што гэта той жа «Бук», з адваротнага боку. «Бук», які ехаў назад да расійскай мяжы 17 ліпеня, мае белыя плямы на брані над гусеніцамі справа. Гэтая ж пляма відаць на відэа, знятым у раёне Старога Аскола, загружаным 23 чэрвеня.

Злева: адбітак з відэа, шырока распаўсюджанага пасля трагедыі MH17. Справа: іншае раней невядомае відэа, знятае ў раёне Старога Аскола і залітае 23 чэрвеня.

На відэа калоны расійскай тэхнікі, знятых у чэрвені, відаць, што ў калоне некалькі ЗРК «Бук». Аднак усачыць за тым, меткі на якім супадаюць з заўважанымі ва Украіне ў ліпені, вельмі проста, бо толькі на трох «Буках» у калоне няма парэнчаў ззаду вежы.

Вось стоп-кадр, на якім бачна, як выглядаюць гэтыя парэнчы, і як выглядае «Бук» без іх. На верхнім фота — адна з сістэм з відэа з Аляксееўкі, на ніжнім — выява «Бука», з якога, меркавана, быў збіты MH17, зняты ў Старым Асколе.

На верхнім малюнку — прыклад «Бука» з парэнчамі. На ніжняй выяве — «Бук» з меткамі пад Старым Асколам.

З пускавых сістэм «Бук», знятых у Расіі ў канцы чэрвеня, тры не маюць парэнчаў ззаду вежы. Два з трох пакінутых маюць ідэнтыфікацыйныя нумары на баку: нумар 231 і 232. «Бук» нумар 231 не можа быць «Букам» з ліпеньскіх відэа і фота, бо на ім зусім іншыя меткі справа і няма белай плямы на брані над гусеніцамі злева.

«Бук» №231 з ромбападобнай меткай і без белай плямы.

На малюнках ніжэй бачна, што ў «Бука», знятага ў Луганску пасля збіцця самалёта, няма парэнчаў ззаду вежы.

Уверсе: «Бук» без парэнчаў, зняты пад Старым Асколам. Унізе: Той жа «Бук» у Луганску пасля катастрофы.

«Бук», заўважаны ў чэрвені ў раёне Старога Аскола, мае меткі з абодвух бакоў, якія супадаюць з такімі на «Буку», заўважаным да і пасля збіцця самалёта 17 ліпеня. Гэтак жа, як і «Бук», які, як мяркуецца, збіў MH17, ён не мае парэнчаў ззаду вежы, а задняя частка ягонай вежы цёмнага колеру, што адпавядае «Буку» на фатаграфіі ля Тарэза. Гэту машыну складана зблытаць з другой; у прыватнасці, толькі ў яе такі характэрны набор метак з усёй калоны тэхнікі, заўважанай у канцы чэрвеня.

Больш за тое, той факт, што ён рухаўся да ўкраінскай мяжы за некалькі тыдняў да атакі на авіялайнер, азначае, што можна зрабіць выснову, што заўважаны ў Расіі «Бук» — гэта той самы «Бук», што правезлі ва Украіну і з якога быў збіты MH17.

Таксама можна вызначыць, якой расійскай частцы хутчэй за ўсё належыць гэты «Бук», вывучыўшы тэхніку ў калоне. На відэа калоны, якая едзе ва Украіну, відаць, што на нумарах тэхнікі код рэгіёна «50», што азначае, што яны належаць да Маскоўскай вайсковай акругі (МВО).

Код рэгіёна «50» бачны на нумарах тэхнікі на відэа, знятым у Красненскім раёне Белгарадскай вобласці раніцай 24 чэрвеня.

Грузавік у канвоі, якія едуць на Аляксееўку 24 чэрвеня (заўвага: час на відэа паказаны няправільна)

Відавочна, на запісе відэарэгістратара няправільна ўказаны час і дата — «2011.01.01». Гэта відавочна няправільна з многіх прычынаў, уключаючы гадавое надвор'е на відэа, якое значна адрозніваецца ад выгляду раёна Старога Аскола зімой, а таксама абсалютна тую ж тэхніку, якая бачная на шматлікіх відэа; белы мікрааўтобус тут, тут і тут на 0:54.

Жыхар Старога Аскола таксама пацвердзіў, што на нумарах тэхнікі ў калоне быў код «50». Карыстальнік rokerrson выклаў гэта фота ў Інстаграм 23 чэрвеня:

У Маскоўскай вайсковай акрузе ёсць дзве зенітна-ракетныя брыгады, якія аснашчаны сістэмамі «Бук». Гэта 5-я Зрбр «Бук», якая базуецца ў Шуі, і 53-я Зрбр «Бук», якая базуецца ў Курску. 5-ю брыгаду можна выключыць, бо, згодна з некалькімі крыніцамі, яе перавялі з Маскоўскай вайсковай акругі ў Заходнюю вайсковую акругу, і цяпер яна месціцца ў Санкт-Пецярбургу, дзе на яе тэхніцы код рэгіёна «43».

Паколькі Курск знаходзіцца даволі блізка ля Старога Аскола, лагічна, што калона складалася з сіл 53-й брыгады і выехала са сваёй базы ў в/ч 32406.

Гэта таксама пацвярджаецца самым раннім відэа калоны, знятым раніцай ці днём 23 чэрвеня, на якім тэхніка едзе з боку Курска ў кірунку Харкава. Таму імаверна, што «Бук» з 53-й брыгады, якая базуецца пад Курскам.

Таксама, відаць, акрамя таго, што 53-я брыгада ЗРК «Бук» мае на нумарах код рэгіёна «50», яе жаўнеры размясцілі фатаграфіі двух машын, якія відаць на відэа, знятых у раёне Старога Аскола. Вось дзве фатаграфіі аднаго і таго ж грузавіка: першая — скрыншот з відэа, знятага ў Красненскім раёне, а другая загружаная Іванам Краснапрашыным, які служыць у 53-й брыгадзе.

Злева: грузавік у калоне на Аляксееўку 24-га чэрвеня. Справа: той жа грузавік, сфатаграфаваны сяржантам Іванам Краснапрошыным з 53-й брыгады ў Курску. Лічбы на нумары: «0639АН50».

Вось фатаграфіі радара «Купал» са складу сістэмы «Бук». Першая загружаная Краснапрошыным ў 2013-м годзе, а другая — скрыншот з відэа калоны ў Аляксееўцы.

Трэцяя машына злева — радар «Купал», які можа выкарыстоўвацца як элемент сістэмы «Бук». Нумар на борце — «201».

Радар «Купал» з нумарам 201 у Алексееўцы 24 чэрвеня.

Краснапрошын ўнутры адной з машын часткі. З пагонаў відаць, што ён сяржант.

На наступным фота Краснапрошын знаходзіцца на тэрыторыі вайсковай часткі 32406. Звярніце ўвагу на ракеты на заднім плане, выстаўленыя на пляцы.

Іван Краснапрошын на пляцы 53-й брыгады 22 ліпеня 2012 г.

На наступным фота бачны пляц 53-й брыгады зверху, у паўднёвай частцы пляца бачныя тыя ж ракеты.

Ракеты на фота вышэй пацвярджаюць месцазнаходжанне Краснапрошына на папярэднім фота.

Наступная выява — спадарожнікавы здымак парку тэхнікі 53-й брыгады:

З гэтай выявы можна меркаваць, што значная колькасць машын, заўважаных у калоне ў чэрвені, належыць 53-й брыгадзе. Сама брыгада ўваходзіць у склад расійскіх войскаў СПА. Будучы часткай, аснашчанай «Букамі» і навучанай іх выкарыстоўваць, 53-я брыгада мела і магчымасць, і сродкі збіць MH17 17-га ліпеня.

«Бук», які быў заўважаны, калі пакідаў зону меркаванага пуску ракеты 17-га ліпеня, хутчэй за ўсё, уваходзіў у склад і меў экіпаж са складу 53-й Курскай брыгады расійскіх войскаў. Новая інфармацыя, прадстаўленая ў гэтым артыкуле, з'яўляецца яшчэ адным довадам адказнасці расейскай дзяржавы за трагедыю малайзійскага «Боінга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0