Расійскі ваенны спадарожнік-фотаразведчык «Космас-2495» выбухнуў у небе над тэрыторыяй ЗША.

Як перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на амерыканскую прэсу, інцыдэнт адбыўся яшчэ тыдзень таму, але паведамленні пра гэта сталі паступаць толькі цяпер.

Паводле дадзеных амерыканскіх журналістаў, адбылося гэта 2 верасня ў 22:30 па мясцовым часе. Агністы шар назіраўся ў цэнтральным Каларада і паўднёвым Ваёмінгу.

Спадарожнік-фотаразведчык павінен быў вярнуць здымкі на тэрыторыю Расіі, але з-за памылкі з тармажэннем у атмасферы прамахнуўся і стаў падаць над тэрыторыяй ЗША. Спадарожнік, хутчэй за ўсё, самаліквідаваўся.

Спадарожнік «Кобальт-М» быў запушчаны ў траўні. Яго маса амаль 7 тон. Пасля актыўнага існавання на арбіце сатэліты такога тыпу скідаюць адзнятыя плёнкі ў невялікіх кантэйнерах, якія прызямляюцца ў Арэнбургскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?