У Гарадзенскай вобласці мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» падалі 14 заявак на пікеты ў падтрымку ўвядзення Малога памежнага руху з Польшчай.
Аднак правядзенне 13 пікетаў было забаронена. Толькі ў Воранаўскім раёне пікет дазволілі, паставіўшы папярэдняй умовай падпісанне дамовай з міліцыяй і медыкамі, што фактычна таксама ёсць забаронай, бо апошнія без афіцыйнага дазволу пікету падпісваць дамовы адмаўляюцца.
Як паведаміў гарадзенскі абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк, актывісты збіраюцца абскарджваць забароны