Беларусь і Венгрыя падпісалі міжурадавую праграму супрацоўніцтва ў сферы адукацыі на 2014—2016 гады. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, дакумент быў падпісаны 8 верасня ў Будапешце.

Пад праграмай паставілі подпісы пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі і дзяржаўны сакратар МЗС Венгрыі Пітэр Сіярта.

Рэалізацыя праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі будзе садзейнічаць развіццю разнастайных форм узаемадзеяння ў галіне адукацыі, прамых кантактаў паміж установамі вышэйшай адукацыі, навуковымі і даследчымі арганізацыямі дзвюх краін, адзначаецца ў паведамленні.

Дакумент прадугледжвае абмен студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі. Штогод 50 грамадзян Беларусі будуць мець магчымасць вучыцца ў венгерскіх установах вышэйшай адукацыі як на венгерскай, так і на англійскай мовах на наступных кірунках: сельскагаспадарчыя навукі, прыродазнаўчыя навукі, матэматыка, тэхніка і тэхналогіі, біятэхналогіі, міжнародныя адносіны, вывучэнне адносінаў у Еўрапейскім саюзе, музыка.

Прадугледжваецца выдзяленне стыпендый венгерскім студэнтам для навучання ў беларускіх ВНУ.

Першы абмен студэнтамі плануецца ў пачатку 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?