Як пішуць растоўскія інтэрнэт-сайты, паўтары сотні ўцекачоў з Украіны ў Растоўскай вобласці адмовіліся ехаць у глыбінныя раёны Расійскай Федэрацыі.

«Прапановы расейскіх уладаў нас шакавалі. Замест таго, каб рассяліць нас недзе пад Растовам, нас адпраўляюць у Сібір. А што потым? Калі мы паедзем адсюль на край расійскай геаграфіі, то як мы тады вернемся?» — кажуць уцекачы.

Раней расійскі ўрад прыняў рашэнне закрыць для ўцекачоў з Украіны шэраг самых «выгадных» рэгіёнаў, у тым ліку Маскву і Маскоўскую вобласць, каб скіраваць паток бежанцаў у рэгіёны, дзе не стае працоўных рук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?